Свята закрыцця мотасезона Harley-Davidson HOG Rally Belarus завершыцца ў суботу, 26 верасня, урачыстым феерверкам.
Наведвальнікі мерапрыемства змогуць назіраць за феерверкам непасрэдна каля Палаца спорту. Убачыць яго можна будзе з 20.30 да 20.40.
Закрыццё мотасезона Harley-Davidson HOG Rally Belarus пройдзе ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту. Калона матацыклістаў у суправаджэнні ДАІ праедзе ад Кургана Славы да Палаца спорту.
Завершыцца мерапрыемства выступленнем расійскага гурта «Іванушкі International».
Адзін з удзельнікаў мерапрыемства — Віктар Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0