Статутны фонд Банка развіцця Беларусі павялічаны на 340 мільярдаў рублёў (каля $20 мільёнаў). Гэта зроблена ў адпаведнасці з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі.
Выпушчаныя ў верасні акцыі на суму 340 млрд. рублёў у колькасці 3,4 млн. штук зарэгістраваныя Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў. Па выніках рэалізацыі ўказанага вышэй распараджэння статутны фонд павялічаны да 11 трлн. 480,84 млрд. рублёў за кошт грашовага ўкладу Рэспублікі Беларусь.
У выніку долі акцыянераў змяніліся і склалі адпаведна: Савет Міністраў Беларусі — 95,473%, Нацыянальны банк — 0,014%, ААТ «Беларуськалій» — 4,513 %.
0
0
0
0
0
0