I Міжнародная канферэнцыя «Студэнцкае самакіраванне: вопыт і перспектывы развіцця» пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 28-29 верасня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый, устаноў адукацыі, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання, якія курыруюць пытанні маладзёжнай палітыкі, з Беларусі і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Усяго плануюць удзел 120 чалавек.

На секцыях будуць узняты такія пытанні, як студэнцкае самакіраванне ў адукацыйнай і інфармацыйнай прасторы, інавацыйныя формы работы, а таксама лідарства ў студэнцкім самакіраванні.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?