Бабуля пячэ ўнуку дранікі. На невялікай патэльні змяшчаюцца толькі два дранікі. На тое, каб пасмажыць іх з аднаго боку, сыходзіць адна хвіліна. Але бабуля ведае спосаб прыгатаваць тры дранікі за тры хвіліны, а не за чатыры. Як ёй гэта ўдаецца?

Адказ

1. Абсмажваецца адзін бок першага і другога драніка (1-я хвіліна).
2. Першы дранік пераварочваецца на другі бок, а другі дранік часова здымаецца з патэльні, на яго месца кладзецца трэці (2-я хвіліна).
3. Прымаецца з патэльні гатовы першы дранік, вяртаецца другі і дасмажваецца разам з трэцім, перавернутым на другі бок (3-я хвіліна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?