Тэмпературны рэкорд дня 68-гадовай даўніны пабіты ў Беларусі 17 верасня.

У Брэсце паветра прагрэлася да 30,1 градуса цяпла. Ранейшы максімум складаў 30 градусаў, і ён таксама быў зафіксаваны ў гэтым абласным цэнтры.

У Мінску паў рэкорд дня, які трымаўся з 1964 года, — плюс 24,6 градуса. Новы максімум роўны 25,8 градуса.

1 верасня ў краіне быў устаноўлены рэкорд восені за ўвесь перыяд метэаназіранняў — 35,6 градуса вышэй за нуль (было 33,7 8 верасня 2008 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?