У Брэсце на працягу 32 дзён на гарадской набярэжнай дзейнічаў «Намёт» ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей. Арганізатары акцыі — Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» — выбралі гэтую колькасць дзён у памяць пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якая абаранялася на працягу 32 дзён.

У экспазіцыі «Намёта» былі прадстаўленыя незвычайныя экспанаты, у т. л. мадэлі 10-тыднёвых эмбрыёнаў і інструменты, якімі выконваецца хірургічны аборт. Іх можна было ўзяць у рукі, а таксама атрымаць у падарунак пралайф-кнігі, брашуры і буклеты, паведамляе sobor.by.

Па словах кіраўніка арганізацыі Альберта Казарана, мэтай выставы яе арганізатары бачылі данясенне да кожнага інфармацыі аб тым, што жыццё чалавека пачынаецца з моманту апладнення. «Мы спадзяемся, — кажа Альберт Казаран, — што, калі мы прыйдзем з гэтай інфармацыяй у школы, то зможам расказаць хлопцам-старшакласнікам, што такое мужныя і адказныя паводзіны. Бо вельмі часта з-за безадказнасці мужчыны жанчына ідзе на аборт».

Арганізатары акцыі плануюць правесці выставу ў іншых гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?