На Форуме прыгранічнага супрацоўніцтва Расіі і Казахстана Нурсултан Назарбаеў узняў пытанне пра неабходнасць распрацоўкі стандартаў для цэльнага і разведзенага малака, перадае карэспандэнт Tengrinews.kz з Сочы.

«Прыйшоў час распрацаваць новыя стандарты і патрабаванні тэхнічных рэгламентаў і выразна прапісаць склад прадуктаў, якасць сыравіны. Так, элементарна няма выразнай мяжы паміж натуральным і узноўленым малаком.

Мы з нашым сябрам Аляксандрам Рыгоравічам (Лукашэнкам) спрачаемся. Ён шпарыць туды парашок гэты, парашок разводзіцца і прадаецца. Гэта зусім не цэльнае малако, гэта малочны напой, ён на Захадзе такім і лічыцца, а прадаецца па такіх жа цэнах, па якіх прадаецца наша малако. Ён бы зараз моцна са мной спрачаўся, вядома. Але на самай справе гэта так.

Нам трэба ў гэтым разабрацца. Нашы таваравытворцы кажуць: «Як жа так?». У нас няма мяжы, мы самі ў гэтым вінаватыя. Павінна быць справядлівая канкурэнцыя паміж вытворцамі натуральнага і ўзноўленага малака», — сказаў Назарбаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?