Алкаголь з цыгарэтамі кіроўца схаваў у тайніку рэйсавага аўтобуса Кіеў—Рыга і паспрабаваў правезці іх праз мяжу.
Здарэнне адбылося на пункце мытнага афармлення «Новая Гута»: кіроўца заявіў, што не перавозіць тавараў, якія неабходна дэклараваць. Тым не менш пры праверцы ў салоне аўтобуса за панэллю тэлевізара мытнікі знайшлі сем блокаў цыгарэт, а ў тэхналагічным люку — некалькі бутэлек спіртнога.
Цыгарэты і бутэлькі канфіскавалі і разам з імі — аўтобус коштам больш за 2,5 млрд рублёў, паведамілі TUT.BY у прэс-службе Гомельскай мытні.
0
0
0
0
0
0