Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Брытаніі перахапілі расійскія ваенныя самалёты над Паўночным морам.

Брытанскія знішчальнікі Typhoon падняліся ў паветра з авіябазы Лосімут, пасля таго як ў міжнароднай паветранай прасторы непадалёк ад брытанскіх межаў былі заўважаныя два расійскія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-160 (у заходняй класіфікацыі Blackjack).

Бамбардзіроўшчык Ту-160

Бамбардзіроўшчык Ту-160

Брытанскі знішчальнік Typhoon

Брытанскі знішчальнік Typhoon

Пілоты візуальна ідэнтыфікавалі расійскія бамбардзіроўшчыкі і суправаджалі іх да таго часу, пакуль тыя не пакінулі зону брытанскіх інтарэсаў.

Паведамляецца, што ў ходзе палёту брытанскія пілоты здзейснілі дазапраўку ў паветры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0