Як паведамілі чытачы НН, буйная аварыя здарылася на ўнутранным кальцы МКАД насупраць з'езду на вуліцу Казінца. Рух паралізаваны. Доўгі хвост транспартных сродкаў ужо дасягнуў скрыжавання МКАД з вуліцай Кіжаватава.

Улічвайце гэту інфармацыю, калі плануеце свой маршрут.

Як паведаміла карэспандэнту Onliner.by старшы інспектар ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыя Царук, ДТЗ адбылося каля 15.30. Аўтамабіль Renault рухаўся ў крайняй левай паласе з боку вуліцы Кіжаватава ў напрамку вуліцы Казінца. У салоне знаходзіўся кіроўца 1956 года нараджэння і дзве жанчыны пасажыркі.

«На гэтым участку МКАД вядуцца рамонтныя работы, хуткасць абмежаваная да 70 км/г. Паводле папярэдняй інфармацыі, у крайнім левым шэрагу прытармазіў кіроўца Skoda. Кіроўца Renault, які рухаўся следам, таксама паспеў знізіць хуткасць. А вось мужчына 1973 нараджэння, які ехаў ззаду, праз малую дыстанцыю урэзаўся ў Renault. Тая ад удару перавярнулася», — распавяла Вікторыя Царук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0