Як ставяцца да дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ягоныя землякі, якія жывуць у вёсцы Александрыя на Шклоўшчыне?

Некаторыя з вяскоўцаў прызналіся журналістам «Белсату», што некалі сябравалі з Аляксандрам Лукашэнкам альбо працавалі разам з ім у калгасе. Адна з жанчын сказала пра лідара Беларусі: «Бо ён харошы. Заўсёды за яго галасую».

Перасяленка з Украіны заўважыла, што ў параўнанні з Украінай Беларусь для яе была раем. «Параўноўваючы, былое жыццё і цяперашняе, я лічу, што Лукашэнка вялікі чалавек. Гэта маё меркаванне. Беларусы не заўсёды са мною згодныя», – сказала жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?