У суботу, 12 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 4 — + 10°С, максімальная днём +14 — + 20°С.

У Мінску — пераменная воблачнасць і без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па горадзе слабы туман. Вецер усходні 3-8 м / с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 — + 9°С, максімальная днём 16 — + 18°С.

У нядзелю на фоне высокага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, таму ў асобных раёнах не выключаны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 4 — + 11°С, месцамі да + 13°С; максімальная днём +13 — + 19°С, па паўднёвым захадзе да + 21°С.

Па Мінску пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай месцамі па горадзе слабы туман. Вецер усходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу каля +10°С, максімальная днём +15 — + 17°С.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.

Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра максімальная днём +14 — +20°С, па паўднёвым захадзе да + 23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?