Краіны Захаду павінны размясціць паблізу Украіны процітанкавыя ўзбраенні, каб дапамагчы ў выпадку далейшага наступу расійскіх сіл на яе тэрыторыю.

Пра гэта падчас дыскусіі на дванаццатай штогадовай сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі (YES) у Кіеве заявіў член парламента Польшчы, экс-міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

«Супрацьтанкавае ўзбраенне павінна быць дзесьці паблізу Украіны, у Польшчы ці Румыніі. Калі прарасійскія сілы або расійскія сілы зойдуць глыбей на тэрыторыю Украіны, то гэта ўзбраенне вельмі хутка, на працягу гадзіны, паступіць ва Украіну. Трэба, каб прэзідэнт Пуцін гэта разумеў», — падкрэсліў палітык.

У сваю чаргу былы прэм'ер-міністр Даніі, экс-генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн, адзначыў, што план «А» — мірнае развіццё падзей ва Украіне, але калі будзе ясна, што «Расія і сепаратысты не спыняць агонь, прыйдзе час, і заходнія нацыі дадуць зброю Украіне». Акрамя таго, паводле яго слоў, Кіеву варта працягваць правядзенне рэформаў.

«Трэба далей працаваць над рэформамі. У прыватнасці, рашуча змагацца з карупцыяй, праводзіць рэформу судаводства, у галіне энергетыкі, дзяржаўнага будаўніцтва, дэрэгуляцыю», — заявіў Расмусэн.

Гаворачы аб падтрымцы Кіева краінамі Еўропы міністр замежных і еўрапейскіх спраў Вялікага Герцагства Люксембург Жан Асельборн адзначыў, што на фоне праблемы бежанцаў пра Украіну сталі ўзгадваць радзей, аднак гэта не трэба ўспрымаць, як адсутнасць падтрымкі.

«Нягледзячы на гэта, павінен сказаць: ёсць адзінства і згуртаванасць па Украіне, як ніколі Вы ведаеце, што была вялікая дыскусія пра працяг санкцыяў (супраць Расіі), але ў выніку іх усё ж працягнулі да 2016 года», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?