15 з 20 гульцоў зборнай Люксембурга перад матчам кваліфікацыі Еўра-2016 супраць зборнай Беларусі пакутуюць на расстройства страўнікава-кішачнага тракту.

Паведамляецца, што прычына, хутчэй за ўсё, у соусе баланьеза, які падаваўся з локшынай у нядзелю. 15 гульцоў каманды правялі праблемную ноч. Цяпер футбалісты прымаюць лекі.

У панядзелак раніцай дактары назіралі прыкметы паляпшэння стану хворых.

Генеральны сакратар Люксембургскай федэрацыі футбола Жаэль Вольф адправіў запыт ва УЕФА на прадмет магчымага пераносу матчу супраць Беларусі. Аднак адказ пакуль атрыманы не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?