На гэтым тыдні чакаецца па-асенняму няўстойлівае надвор'е, якое будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—11°С, максімальная днём плюс 12—18°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—9°С, месцамі да плюс 11°С; максімальная днём плюс 12—17°С.

Пачынаючы з чацвярга атмасферны ціск пачне расці і ў большасці раёнаў дажджы спыняцца, адзначыў Рабаў. Ночы стануць халаднейшымі, а ўдзень, наадварот, крыху пацяплее.

У чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—9°С, максімальная днём плюс 13—18°С.

У пятніцу ў асобных раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—10°С.

Па поўначы ў асобных раёнах на глебе магчымы першыя слабыя замаразкі да мінус 2°С.

Максімальная днём плюс 14-21 ° С.

У выхадныя дні Беларусь застанецца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, будзе пабольш сонца, пераважна без ападкаў, толькі па поўдні магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3-10 ° С.

У суботу па поўначы ў асобных раёнах на глебе магчымы слабыя замаразкі да мінус 2°С.

Максімальная днём плюс 12—18°С, месцамі да плюс 20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?