Фота БелТА.
Французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё ў інтэрв'ю часопісу Le Figaro TV Magazine прызнаўся, што хоча прадаць ўсю маёмасць у Францыі і ў перспектыве збіраецца пажыць у Беларусі.
«Я думаю, што ўсе прадам ў Францыі. Я не хачу быць больш часткай гэтай краіны, нават улічваючы, што я люблю французаў», — заявіў Дэпард'ё.
Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, дзе ён будзе жыць, Дэпард'ё заявіў, што на дадзены момант ужо жыве ў Італіі, але ў перспектыве збіраецца пажыць у Беларусі, «сярод мужыкоў, бо там прыгожа, і прэзідэнт — добры чалавек».
66-гадовы Дэпард'ё праславіўся як акцёр незвычайнага тыпажу.
Пад старыя гады ён, аднак, трапіў у шэраг скандалаў. Спачатку яго арыштавалі за кіраванне траспартных сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Пасля ён адмовіўся ад пражывання ў Францыі і пераехаў спачатку ў Бельгію, а пасля ў Расію, каб плаціць меншыя падаткі. У Францыі такія паводзіны палічылі непатрыятычнымі.