Масква паставіць Тэгерану зенітна-ракетныя комплексы С-300 да канца 2015 года, паведаміла ria.ru са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў расійскім МЗС.

У залежнасці ад ракеты можа збіваць цэлі на дальнасці да 200 км і на вышыні да 27 км.

У залежнасці ад ракеты можа збіваць цэлі на дальнасці да 200 км і на вышыні да 27 км.

Усяго Ісламская Рэспубліка атрымае тры дывізіёны С-300, як гэта было прапісана ў кантракце, заключаным у 2007 годзе, паведаміў чыноўнік. Раней міністр абароны Ірана Хасейн Дэхган заявіў, што Іран атрымае мадэрнізаваную версію С-300 у параўнанні з той, якая была прадуглежаная ў кантракце 2007 года. Пастаўка была затрыманая ў сувязі з падазрэннямі, што Іран распрацоўвае атамную зброю.

Ізраіль і ягоны галоўны саюзнік ЗША лічаць небяспечнымі пастаўкі магутных зенітных сістэм Тэгерану, бо лічаць бамбёжку іранскіх атамных аб'ектаў магчымым апошнім сродкам, каб пакінуць ісламісцкую дзяржаву без зброі масавага знішчэння.

Менш чым год таму Ізраіль разбамбіў сірыйскія вайсковыя аб'екты, у якіх, як паведамлялі ізраільскія СМІ, маглі знаходзіцца праданыя Дамаску расійскія комплексы С-300.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?