Новы надзвычайны і паўнамоцны пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Века Інал прыбыла ў Мінск 28 лютага. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве Турцыі.

В.Інал нарадзілася 23 красавіка 1947 года ў Анкары. Скончыла факультэт палітычных навук Універсітэта Анкары. Дыпламатычную кар’еру пачала ў 1969 годзе. У розны час працавала віцэ‑консулам у генконсульстве Турцыі ў Нюрнбергу (Германія), першым сакратаром у пастаянным прадстаўніцтве Турцыі пры ЮНЕСКА, дарадцай у турэцкім пасольстве ў Стакгольме. З 1998 па 2002 год была паслом Турцыі на Філіпінах, у 2002—2003 гадах — дарадцай пры Міністэрстве замежных спраў.

Нагадаем, папярэднім паслом Турцыі ў Беларусі была Бірнур Фертэклігіль. Яна ўзначальвала дыпмісію са снежня 2004 па кастрычнік 2007 года.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0