«Патрыярх сёння а 4 раніцы ў Брэсцкай крэпасці на жалобным мітынгу. Асаблівае і святое месца. Усіх з днём пачатку вайны», — напісаў Андрэй Волкаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Усё выглядала так, нібыта прэс-сакратар расійскага патрыярха віншуе сваіх чытачоў з пачаткам самага разбуральнага канфлікту ў гісторыі чалавецтва.
Але неўзабаве пасля таго, як у каментарах пачалі выказвацца абураныя такой фармулёўкай людзі, Аляксандр напісаў яшчэ адзін пост, у якім сцвярджаў, што ў словах «усіх з днём пачатку вайны» адсутнічаюць віншавальныя ноты і, апроч таго, ягоная старонка не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю РПЦ па гэтым пытанні.