Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў назваў ідэальнымі для расійскай эканомікі цяперашні курс рубля і цэны на нафту.
У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24» міністр заявіў, што курс рубля і цэны на нафту на гэты момант збалансаваны і стымулююць правядзенне сур'ёзных структурных рэформаў. Пры гэтым ён адзначыў, што чакае захаванне коштаў на нафту на бягучым узроўні як мінімум у наступныя тры гады.
«Цяпер сітуацыя новая, сапраўды, рубель знаходзіцца ў новым становішчы. Цэны на нафту — мы лічым, што на такім прыкладна узроўні [яны] будуць знаходзіцца на працягу трох гадоў, плюс-мінус, вядома», — сказаў Сілуанаў.
0
0
0
0
0
0