Кіраўніцтва спраў прэзідэнта забірае сабе гандлёвы павільён і офіснае збудаванне на Мінскім аптовым рынку.
Урад прыняў адпаведную пастанову №511 ад 18 чэрвеня 2015 года. Паводле дакумента, будынкі бязвыплатна забіраюцца з камунальнай уласнасці Мінска і перадаюцца ў карыстанне РВГУП «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.
Раней маёмасцю валодада камунальнае ГЗАРКУП «Партызанскае».
Будуць перададзеныя гандлёвы павільён плошчай 7101,2 м2, а таксама двухпавярховае офіснае памяшканне плошчай 592 м2.
Аб'екты знаходзяцца каля вёскі Таборы Хацежынскага сельсавета.
0
0
0
0
0
0