Вярхоўны суд Расіі адмовіў у рэабілітацыі стваральніка ГУЛАГа, старшыні АГПУ і наркамата НКУС СССР Генрыха Ягоды, расстралянага ў 1938 годзе па абвінавачванні ва ўдзеле ў «права-трацкісцкім блоку».

«Прызнаць Ягоду Генрыха Рыгоравіча, асуджанага паводле прысуда ваеннай калегіі Вярхоўнага суда, не падлягаючым рэабілітацыі», — гаворыцца ў вызначэнні судовай калегіі ВС РФ. 

Першы кіраўнік НКУС (да гэтага — узначальваў АГПУ) Генрых Ягода быў прысуджаны да расстрэлу за «пакрывальніцтва» удзельнікаў «права-трацкісцкага блока», якім нібыта кіравалі Аляксей Рыкаў і Мікалай Бухарын. На судзе ён прызнаваў сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе. У адказ на пытанне пракурора Андрэя Вышынскага «пра што вы шкадуеце, шпіён і злачынец Ягода?»

ён адказаў: «Вельмі шкадую… Вельмі шкадую, што, калі я мог гэта зрабіць, я ўсіх вас не расстраляў».

Генрых Ягода быў адным з кіраўнікоў АГПУ з 1923 года, з 1927 года ён фактычна кіраваў ведамствам. У 1933 годзе ён атрымаў ордэн Леніна за будаўніцтва Беламорканала, работы выконваліся сіламі зняволеных.

У 1934 годзе ён узначаліў НКУС, тады ж ведамству былі перападпарадкавана ўсе папраўча-працоўныя лагеры. Ягода арганізоўваў паказальныя судовыя працэсы нібыта над забойцамі Сяргея Кірава. У 1936 годзе суд прыгаварыў да расстрэлу Льва Каменева і Грыгорыя Зіноўева. Кулі, якімі былі забітыя гэтыя савецкія дзеячы, пазней знайшлі пры вобшуку ў кватэры Ягоды.

У верасні 1936 Ягоду знялі з пасады кіраўніка НКУС і прызначылі наркамам сувязі. Яго пераемнікам у ведамстве стаў Мікалай Яжоў (ён кіраваў наркаматам у пік рэпрэсій і быў расстраляны ў 1940 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?