Расійскія амбасады атрымалі ўказанні скласці спісы замежных грамадзян з антырасійскімі настроямі, якія маюць актывы ў Расіі. Рашэнне прынятае па выніках некалькіх пасяджэнняў у адміністрацыі прэзідэнта і ўрадзе Расіі, прысвечаных санкцыям.

У чорныя спісы замежнікаў, якім можа быць забаронены ўезд у Расію, ужо ўнесеныя імёны больш як 200 чалавек, адзначае РБК. Па колькасці спіс роўны аналагічным чорным спісам Еўрасаюза і краін NATO супраць Расіі.

У спісе трапілі больш за 60 амерыканцаў. Сярод іх — памочнікі прэзідэнта ЗША Дэніэл Пфайфер і Бенджамін Родэ, лідар фракцыі большасці ў кангрэсе ЗШАГары Рыд, спікер палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Джон Бэйнер, а таксама знакаміты сенатар Джон Макейн. З Канады ў спіс трапілі 13 вядучых палітыкаў, а з Венгрыі — ажно 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?