У Нью-Ёрку тэмпература не падымаецца вышэй за -5, але госці паказаў Тыдня моды нават у маразы выглядаюць стылёва. Адзінае, што засмучае мяне, дык гэта футра, вельмі шмат футра.

У мегаполісе Нью-Ёрк шмат модных сенсацый. Адна з іх — па подыуме падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку прайшлася дзяўчына з сіндромам Даўна, якая б хацела натхніць іншых сваім прыкладам.

А на вуліцах тым часам дзяўчаты, падаецца, радуюцца таму, што ўрэшце могуць апрануць модныя цёплыя рэчы, бо для гэтага горада маразы — з’ява рэдкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?