Асколак трапіў мужчыну ў шыю, перад тым прабіўшы наскрозь шыйную пласціну бронекамізэлькі.

Пра гэта паведаміў украінскі тэлеканал ТСН.

Паводле яго слоў, такія раненні ў шыю з-за «фальшывых» бронекамізэлек атрымалі яшчэ некалькі байцоў, якія з мая абараняюць аэрапорт у Данецку.

«Там павінна стаяць кеўларавая пласціна, а аказалася, што яе там няма», — расказаў карэспандэнтам баец.

Ад часу пачатку перамір'я ўкраінцы адбілі 15 спробоў штурму баявікамі аэрапорта Данецка. Яго абараняюць дэсантнікі і спецназаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?