У Мсціславе неасцярожны паварот экскаватара стаў прычынай смерці спецыяліста мясцовага райвыканкама.

Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

9 верасня пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылеглай да гарадской крыніцы на вул. Леніна ў Мсціславе, пры павароце платформы гусенічнага экскаватара быў траўмаваны 32-гадовы галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мсціслаўскага райвыканкама.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы. Атрыманыя траўмы аказаліся не сумяшчальнымі з жыццём.

Праверку па факце атрымання смяротнай траўмы праводзіць Мсціслаўскі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?