Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання апублікавала спіс расейскіх тэлеканалаў, забароненых да рэтрансляцыі на тэрыторыі краіны. 

Па рашэнні ўкраінскай Нацрады і пастановаў Акруговага адміністрацыйнага суду Кіева, у эфірных і кабельных сетках Украіны забароненая рэтрансляцыя 15 расійскіх тэлеканалаў: «Першы канал. Сусветная сетка», «РТР-Планета», «НТВ-Свет», «Расея-24», TVCI, «Расея-1», НТВ, ТНТ, «Пецярбург-5», «Звезда», «Рен-ТВ», «РБК-ТБ», «Гісторыя», Life News і Russia Today.

Змест замежных праграм гэтых тэлеканалаў не адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні і частцы першай артыкула 42 закона Украіны «Аб тэлебачанні і радыёвяшчанні». 

Варта адзначыць, што ў Беларусі большасць гэтых экстрэмісцкіх каналаў рэтранслюецца праз усе кабельныя сеткі ў абавязковым парадку. У Беларусі, наадварот, недаступныя тэлеканалы ўкраінскія, еўрапейскія, амерыканскія і нават адзіны беларускамоўны канал «Белсат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?