Сёння 87‑я гадавіна Слуцкага збройнага чыну. З гэтай нагоды на тэрыторыі народнага мемарыялу Курапаты ўсталяваны памятны крыж слуцкім змагарам, якія загінулі ў бальшавіцкім ГУЛАГу.

Крыж усталявалі сябры Грамадскага аргкамітэту па ўшанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Вось, што сказаў Рацыі сябра гэтага аргкамітэту Вячаслаў Сіўчык.

‑ Сёння 27 лістапада — дзень Слуцкага збройнага чыну. Пачынае складацца традыцыя ў гэты дзень усталёўваць крыж у памяць пра случакоў, удзельнікаў гэтага паўстання, што загінулі ў ГУЛАГу. Справа ў тым, што вельмі шмат і ўдзельнікаў паўстання і проста беларусаў, якія жылі ў зоне Слуцкага збройнага чыну, сутыкнуліся ў 30‑я гады з масавымі рэпрэсіямі бальшавікоў. Там высяляліся цэлыя вёскі. Практычна ніхто з удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, каго ведалі бальшавікі, не памёр сваёй смерцю. Усе яны былі закатаваныя.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0