Медыя-праект «pARTisan» запрашае на дыскусію «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?»

У дыскусіі прымуць удзел:

Павал Анціпаў (сакратар прэміі Ежы Гедройца, празаік)

Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст)

Лідзія Міхеева (сацыёлаг, даследчыца сацыяльнай культуры)

Алесь Плотка (паэт, мэнэджэр культурніцкіх праектаў),

Саша Раманава (журналістка, рэдактарка партала kyky.org)

Мадэратарка Таня Арцімовічю

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход - вольны. 8 ліпеня, 19:00. Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)

Уводзіны ў дыскусію. У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія, як вядома, заснаваная для прасоўвання і падтрымкі беларускай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку?

З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску: актыўна сталі пісацца рэцэнзіі, ладзіцца сустрэчы з аўтарамі. Аднак Лідзія Міхеева, праманіторыўшы прысутнасць кніг-пераможцаў у дзяржаўных крамах, канстатавала фактычную іх адсутнасць і ўвогуле няведанне прадаўцоў пра такую прэмію. Севярын Квяткоўскі, у процівагу, раіць не забывацца на кантэкст, у якім вымушаная існаваць беларуская, асабліва незалежная, літаратура. А менавіта, «дзяржава жыве паралельным людзям светам, таму шукаць кнігі Гедройца ў дзяржаўных кнігарнях і рабіць якія-кольвек высновы проста недарэчна».

Тым не менш, чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб набліжаць кнігі намінантаў прэміі да масавага чытача?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0