Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі ў чацвер падчас дыскусіі на тэму будучыні Украіны і Еўропы ў рамках фестывалю імя Яцэка Кураня

Agencja Gazeta

Agencja Gazeta

«Украіне не пагражае знікненне знешняй пагрозы, бо не спадзяюся, каб прэзідэнт Уладзімір Пуцін, пакуль з'яўляецца прэзідэнтам, аддаў бы Крым», — сказаў міністр.

Сікорскі прызнаў, што Еўрапейскі саюз недастаткова адэкватна рэагаваў на дзеянні Расійскай Федэрацыі ў кантэксце далучэння Крыма, назваўшы прычынай гэтага сістэму прыняцця рашэнняў у еўрапейскай супольнасці.

«На жаль, маем гэтую праблему, магчыма, з-за павольнай працэдуру прыняцця рашэнняў на кожным этапе, робім менш, чым мінімальна неабходна, каб паўплываць на працэс прыняцця рашэння з іншага боку», — сказаў міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што вядучую ролю ва ўкараненні санкцый супраць Расеі за яе дзеянні ў Украіне гулялі ЗША, а не ЕС.

Разам з тым ён заявіў, што самым вялікім пакараннем Расійскай Федэрацыі за далучэнне Крыма з'яўляецца ўласна яго непрызнанне заходнімі дзяржавамі, што будзе мець далёка ідучыя наступствы для развіцця паўвострава.

Паводле яго слоў, у цяперашніх умовах ніводны заходні банк не зможа працаваць у Крыме, ніводны карабель не зможа прывезці і размытніць на паўвостраве свой тавар.

«Цяпер мы ацэньваем, што стабілізацыя сітуацыі ў Крыме ў эканамічным сэнсе — гаворка пра пабудову неабходнай інфраструктуры для паставак вады, электраэнергіі, газу, забеспячэння выплат заробкаў і пенсій … - будзе каштаваць каля 30 мільярдаў долараў», - сказаў міністр.

«Гэта на самай справе шмат», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?