Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры супольна з ТАА «Куфэрак падарожжаў» і пры партнёрскай падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
запрашае ў азнаямляльнае падарожжа ў Гданьск, Мальбарк, Сопат 03—06.07.2014 г.
Старая прыстань у Гданьску
Гданьск. Зялёная брама
Гданьск, фрагмент старога горада
Старая прыстань у Гданьску на фотаздымку 30-х гг. ХХ ст.
Гданьск. Куток старога горада. Фота 30-х гг. ХХ ст.
Катэдра ў Гданьску. Здымак 30-х гг. ХХ ст.
Гданьская катэдра. Інтэр’ер. Здымак 20-х гг. ХХ ст.
Мальбаркскі замак на паштоўцы 20-х гг. ХХ ст.
Замак у Мальбарку. Сучасны стан
«Крывы дом» у Сопаце
Сопацкае ўзбярэжжа
Гатэль «Сафтэл Гранд» у Сопаце
Падчас вандроўкі будзе прапанавана азнаёміцца:
З архітэктурнай спадчынай Мальбарка, былой сталіцай Тэўтонскага ордэну, помнікамі Гданьска — марской брамай Польшчы, аднаго з гарадоў Ганзейскага саюза, пляжамі і арыгінальнымі будынкамі курортнага Сопата.
Адлегласць: 1600 км.
Аўтобус: 57 месцаў (кандыцыянер, новы аўтобус).
Кошт: 150 еўра (уваходзіць — праезд, пражыванне ў гатэлі 3* — 1 ноч, сняданак, экскурсійнае абслугоўванне і візавыя паслугі).
Дадаткова аплачваецца: страхоўка (2-3 даляры) і ўваход у музеі (музей у Мальбарку ад 2 да 12 еўра).
Кантакты:
+375 29 1694811
+375 29 1117332
ТАА «Куфэрак падарожжаў», УНП 192012905