Галоўны трэнер зборнай Беларусі Глен Хэнлан пракаментаваў валявую перамогу над Германіяй (5:2 — 1:2, 1:0, 3:0) у групавым раўндзе ЧС-2014.

iihf.com

iihf.com

«У нас ёсць выканаўцы, якія могуць вырашыць вынік паядынку, і яны гэта зноў даказалі. Адстаўшы на дзве шайбы, мы праявілі характар. Браты Касціцыны, Грабоўскі, Калюжны зрабілі сваю працу вельмі добра.

Я вельмі задаволены перамогай. Але ў нас, нагадаю, бізнес-падыход.

Я не хачу, каб гульцы падумалі, што справа зроблена. Ганаруся, як хлопцы сёння адпрацавалі. Мэсэдж такі: «Мы выйгралі тройчы, але прыехалі не за гэтым. У нас наперадзе матчы, у якіх трэба выкласціся яшчэ больш».

«Мне вельмі падабаецца новы фармат чэмпіянату свету. Кожная каманда ўцягнутая ў барацьбу — гэта выдатна. Нашы гульцы могуць справіцца са сваімі эмоцыямі — гэта абсалютна дакладна. Іх ўзбуджэнне прыемнае, — сказаў Хэнлан».

Зборная Беларусі правядзе два матчы: з Латвіяй у панядзелак, з Расіяй — у аўторак.

Расія — 15 (5 гульняў), Беларусь — 9 (5), Латвія — 9 (5), Фінляндыя, ЗША — 8 (5), Швейцарыя — 7 (6), Германія — 5 (5), Казахстан — 2 (6).

Сёння Швейцарыя перамагла Казахстан — 6:2, Казахстан пакідае элітны дывізіён.

Астатнія гульні ў групе В:

нядзеля, 18 мая:

ЗША — Фінляндыя
Расія — Германія;

панядзелак, 19 мая

Казахстан — Фінляндыя
Беларусь — Латвія;

аўторак, 20 мая

Германія — ЗША
Латвія — Швейцарыя
Беларусь — Расія

У плэй-оф выходзяць чатыры першыя каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0