Цеплавая і электрычная энергія для жыхароў Беларусі падаражэе з 1 жніўня.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2013 г. № 663 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 4 лютага 2011 г. № 138 і некаторых мерах па зніжэнні выдаткаў на вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі».

Тарыфы для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічацца на 9% да Br68 833,5 за 1 Гкал. Раней кошт 1 Гкал была Br63 150.

Што да зменаў тарыфаў на электрычную энергію, то яны выглядаюць наступным чынам:
аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, — Br428,5 за 1 кВт.гадз (раней — Br375,9 за 1 кВт.г), дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — Br300 за 1 кВт.гадз (Br263,1 за 1 кВт.гадз), а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — Br857 за 1 кВт.гадз (Br751, 8 за 1 кВт.гадз).

Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе з Br442, 4 за 1 кВт.гадз да Br504,3, у астатні час сутак — з Br1327,2 за 1 кВт.гадз да Br1 512,9. У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе Br504,3 за 1 кВт.гадз (раней — Br442, 4 за 1 кВт.гадз), дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак будзе Br353 за 1 кВт.гадз (Br309,7 за 1 кВт.гадз), у перыяд максімальных нагрузак кошт электраэнергіі ўзрасце на Br123,8 да Br1 008,6 за 1 кВт.гадз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?