Лідэр АГП ад імя усіх сустаршыняў АДС прапанаваў выпрацаваць супольную стратэгію па кааліцыйнай працы ў рэгіёнах і рэалізаваць шэраг паездак у так званыя праблемныя рэгіёны, паведаміла прэс‑служба АГП.
Лідэр руху «За свабоду» правядзе дадатковыя кансультацыі са сваімі паплечнікамі. Магчыма, бліжэйшымі днямі адбудзецца сустрэча ў пашыраным складзе.
Яшчэ сёння Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька абмеркавалі пытанні правядзення кампаніі «Сацыяльны марш» і выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.
0
0
0
0
0
0