Перамовы з румынскім клюбам аб пакупцы правоў на трансьляцыю матчу 3‑га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж «Сьцяўа» і барысаўскім БАТЭ пасьпяхова скончыліся.
А 20:25 на тэлеканале «Лад» у жывым этэры трансьляцыя з Бухарэсту.
Ніколі яшчэ беларускі клюб ня быў так блізка да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. У першым матчы ў Барысаве была зафіксавана нічыя — 2:2, і БАТЭ сёньня трэба ці перамагаць, ці гуляць унічыю з буйным лікам, напр. 3:3, 4:4.
Пераможа БАТЭ, заўтра — лёсаваньне сеткі групавога турніру. Беларуская каманда могуць трапіць у адну групу або з мадрыдзкім «Рэалам», або «Барсэлёнай», або «Чэлсі», або «Глазга Рэйнджэрс». А гэта ўжо зусім іншы ўзровень, чым Кіпр зь Ісьляндыяй. Найвышэйшая ліга эўрапейскага футболу.