Сёньня Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі дзейнасьці беларускай экалягічнай партыі зялёных “БЭЗ”. Партыя не змагла прывесьці свой статут у адпаведнасьці з законам “Аб палітычных партыях”. Колькасьць сяброў “БЭЗу” была таксама меншая, чым таго патрабуе закон.
Ніхто з партыйцаў не зьявіўся на суд. Толькі быў зачытаны ліст старшыні “зялёных” Мікалая Картыша, дзе ён паведаміў, што не пярэчыць ліквідацыі “БЭЗу”. Сам Картыш цяпер знаходзіцца з рабочай камандзіроўкай у Вэнэсуэле.
0
0
0
0
0
0