Піваварня «Сябар» плянуе ў бліжэйшы час выйсьці на рынкі суседніх краінаў. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня рады дырэктараў кампаніі «Сябар» Сяргей Левін. Экспартны варыянт бабруйскага піва будзе на 40% даражэйшы, чым піва, што рэалізуецца ўнутры краіны.
«Цяпер мы прасоўваем «Бобров», а ён у сваю чаргу павінен пракласьці дарогу «Сябру»« — распавёў С. Левін.
Паводле старшыні рады дырэктараў, кампанія плянуе закупіць у «Белсоладу» каля 22 тыс.т. соладу.
«Фактычна мы — пакупнік нумар соладу ў Беларусі» — падзяліўся сп. Левін.
На сёньня піваварная кампанія «Сябар» засвоіла блізу $55 млн. Ад моманту заснаваньня яна дэманструе імклівы рост, што дазволіла ёй вырвацца ў лідэры айчыннага рынку і трапіць на другое месца.
Адказваючы на пытаньні пра пэрспэктывы піваварнай галіны ў сьвятле заяваў прэзыдэнта аб згортваньні замежных інвэстпраектаў, С. Левін запэўніў, што іх гэта недатычыць:
«Мы — недзяржаўнае прадпрыемства, а што датычыць дзяржаўных, то, думаю, калі ім паставяць задачу прыцягнуць сродкі, яны яе выканаюць».