Дзяўчыну Бонда ў наступным фільме пра агента 007 сыграе Пенелопа Крус. Крус стане самай старэйшай з актрысаў,калі-небудзь выконвалі гэтую ролю.
Здымкі наступнага выпуску бандыяны павінны пачацца летам 2014 года.
Прадзюсары фільма і раней спрабавалі запрасіць Пенелопу Крус на ролю дзяўчыны агента, аднак актрыса ўвесь час была занятая ў іншых праектах.
У новай стужкі пра Бонда пакуль няма афіцыйнай назвы. Рэжысёр карціны таксама пакуль не прызначаны. Верагодней, пастаноўкай стужкі зоймецца Сэм Мэндэс, рэжысёр папярэдняга фільма серыі «007: Каардынаты» Скайфол».
Самога Джэймса Бонда яшчэ як мінімум у двух фільмах сыграе Дэніэл Крэйг. Гэты акцёр ужо тройчы выконваў ролю агента 007: у стужках «Казіно Раяль», «Квант міласэрнасці» і «007: Каардынаты «Скайфол». Пры гэтым апошняя з пералічаных карцін з’яўляецца самай паспяховай з усіх фільмаў пра Бонда: стужка зарабіла ў пракаце больш за $1,1 млрд пры бюджэце ў $200 млн.
Цяпер «Скайфол» займае восьмы радок у спісе самых касавых фільмаў усіх часоў.
0
0
0
0
0
0