Тры маніфестацыі стартавалі з трох пунктаў французскай сталіцы. Усе іх удзельнікі сабараліся разам на Эспланадзе Інвалідаў. Апазіцыя пратэстуе супраць закона, прынятага сацыялістычнай большасцю. Ён дазваляе аднаполыя шлюбы, а таксама ўсынаўленне дзяцей аднаполымі сем’ямі. Цяпер некаторыя палітыкі хочуць пайсці далей: увесці аплату за дзяржаўны кошт штучнага апладнення ў такіх сем’ях, а таксама дазволіць выношванне дзяцей для іх сурагатнымі мамамі. Супраць такой інтэрпрэтацыі роўнасці людзей выступілі як царкоўныя колы, так і шырокая кааліцыя правых, нацыяналістычных, кансерватыўных суполак і арганізацый абароны дзяцей. Гэта ўжо чацвёртая буйная вулічная акцыя пратэсту. Іх удзельнікі дабіваюцца адстаўкі прэзідэнта-сацыяліста Франсуа Алянда.

За гей-шлюбы выступаюць сацыялісты, камуністы, зялёныя, лібералы і — як знак, што дыскусія зачапіла ўсё грамадства — найбуйнейшая масонская ложа «Вялікі Усход Францыі».

Згодна са звесткамі сацыёлагаў, на сёння каля 53% французаў падтрымліваюць прыняты закон. Гэтая лічба знізілася на 10% у выніку масавых пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?