Невялікі, але цікавы ананімны артыкул пра мову беларускую на англійскай мове з'явіўся на адным з моўных форумаў. Яго пераклаў адзін з удзельнікаў суполкі by-mova.livejournal.com filskeit.
1. Ідэнтычнасць і мова
Гаворачы пра сітуацыю з беларускай мовай, трэба браць пад увагу сітуацыю з беларускай ідэнтычнасцю. Адраджэння беларускай мовы няма чаго чакаць, пакуль большасць беларусаў застаюцца заходнерусамі. Тое, што я пісаў у тэксце пра беларускую ідэнтычнасць, не з’яўляецца нечым вельмі арыгінальным. Шмат хто, маючы інфармацыю пра гісторыю беларускай нацыі, прыйшоў да тых самых высноў, і
Можна сказаць, што беларуская нацыя — шызафрэнічная. Заходнярускасці і беларускасці ўдаецца неяк суіснаваць на гэтай тэрыторыі, але, на жаль, заходнерускасць дамінуе. Надта часта я чуў словы «наш» і «рускі», якія ўжываліся як сінонімы. «Наш добры рускі фільм», напрыклад. Для мяне (бо я беларус), гэта як сказаць «бульбяныя чыпсы, зробленыя з яблыкаў» або нешта падобнае. Гэта тым больш ненармальна, што беларускі нацыянальны рух традыцыйна бачыў рускіх (і таксама палякаў) як своеасаблівых «антыподаў», а заходнерусізм — як антаганістычную ідэалогію. Гэта сапраўдная шызафрэнія, што існуе нацыя, з дзвюма варожымі адна адной нацыянальнымі ідэалогіямі. Сапраўды варожымі. Напрыклад, калі беларус нервова рэагуе на тое, што іншы беларус звяртаецца да яго
Гэта можна зразумець лепей, калі ўзяць у якасці прыкладу Украіну. Украіна складаецца з дзвюх частак — украінамоўнага Захаду і Усходу, які гаворыць
У адрозненне ад украінцаў беларусы не маюць свайго «П’емонта» (як Заходняя Украіна, Львоў), і беларуская ідэнтычнасць — слабейшая. Заходнярусы цяпер пры ўладзе, пасля таго як быў выбраны Лукашэнка. :(Жаль, але гэта праўда. Беларусы — гэта меншасць.
Трэба сказаць, што «афіцыйна» не прызнаецца, што дзве ідэнтычнасці суіснуюць. І Лукашэнка, і, скажам, Зянон Пазняк лічаць сябе беларусамі, але іх разуменне беларускай гісторыі, таго, чым ёсць беларуская культура, якое месца належыць беларускай мове і г. д., радыкальна розныя.
Напрыклад, для заходнеруса Лукашэнкі (хто таксама блытаў словы «наш» і «маскоўскі») беларуская мова — гэта проста нешта «мясцовае», што можа ўспрымацца сур’ёзна толькі «нацыаналістамі» і пра яе не трэба асабліва клапаціцца, ні абараняць. Яна існуе ў пэўнай «рэзервацыі» і гэтага даволі. У той жа час для Зянона Пазьняка гэта нацыянальная мова, якая павінна быць галоўнай мовай Беларусі і адзінай дзяржаўнай мове, і ёй патрэбна і апека, і абарона.
2. Чаму беларускую мову трэба захоўваць чыстай
У сярэдзіне ХХ стагоддзя доктар Ян Станкевіч (ужо як імігрант у ЗША) пісаў, што беларускай мовай савецкіх газет можна толькі палохаць беларусаў. Людзі любяць сваё роднае. Яны маглі б любіць і беларускую мову (нават заходнерусы), але яны не будуць яе любіць, калі яна ёсць нічым іншым, як карыкатурай самой сябе або мовы маскоўскай. На жаль, гэта тое, у што яна пачала ператварацца ў савецкія часы. Доктар Ян Станкевіч аднойчы ўжыў тэрмін «жахлівы
Да таго ж з’яўляецца відавочным (прынамсі для мяне), што беларуская мова з усімі яе дыялектамі — гэта асобная сістэма, асобны арганізм. Асобны арганізм не можа развівацца нармальна, калі ён настолькі заражаны чужаземнымі словамі, сінтаксісам, часам марфемамі; і нават фанетыкай! Але! Я не перабольшваю! Чужаземны ўплыў настолькі вялікі і шкодны, што ён скажае беларускую мову нават на фанетычным (найбольш рэзістэнтным) узроўні! >:(Беларускую мову трэба захоўваць чыстай, калі мы хочам, каб яна развівалася нармальна. Чужаземны ўплыў трэба нейтралізаваць. Гэта значыць, што павінны існаваць прынамсі пэўныя тэрыторыі, дзе беларуская мова не павінна была б суіснаваць з маскоўскай. У ідэале, вядома, уся Беларусь павінна быць такой тэрыторыяй…
Ніжэй я буду пісаць пра некаторыя хваробы беларускай мовы.
3. Савецкая беларуская мова
У савецкія часы беларуская мова мела і дасягненні, і страты. З аднаго боку, у
Вось некалькі прыкладаў. Беларусы не гавораць «Добрай раніцы». Я не ведаю, чаму. Яны проста так не гавораць. Яны кажуць ці «Добры дзень», ці «Добры вечар». Я маю двух сведак. Першы з іх — сам доктар Ян Станкевіч, другая — мая бабуля. Далібог, я проста не магу ўявіць яе вымаўляючай «Добрай раніцы», бо… яна проста не ўжывае гэтага выразу. Але, на жаль, у шмат якіх слоўніках гэту ненатуральную форму можна знайсці.
Іншы прыклад: «Як справы?».
Няправільна пытацца «Як справы?»
У сваім артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» Кузьма Чорны парадзіраваў і высмейваў такую мову, укладваючы «савецкія беларускія» словы ў вусны сельскай жанчыны: «У чым справа? Безумоўна, немэтазгодна…» Дарма што можна знайсці такія словы і выразы ў савецкіх слоўніках, яны гучаць смешна, калі сельская жанчына вымаўляе іх: яны ўсе — калькі. У чым справа? —
4. Простая беларуская мова
Гэта яшчэ адзін від хваробы, якая пляжыць беларускую літаратурную мову.
Я помню, як чытаў «Новую зямлю» Якуба Коласа ў школе. І я помню зайздрасць, якую адчуваў. Мова Коласа была вельмі «лёгкай» і натуральнай. Я думаў пра тое, што не здольны сам пісаць так. Мая мова была (і ёсць) шмат бяднейшай за Коласаву. Той від зайздрасці, які я адчуваў, чытаючы «Новую зямлю» школьнікам, цяпер адчуваю вельмі рэдка, бо прыгожая беларуская мова цяпер таксама рэдкасць… Аднойчы я напісаў артыкул пра мову газеты «Наша ніва», там я паказаў відавочныя моўныя памылкі «НН», але, шчыра кажучы, калі б яны паправілі ўсе памылкі, мова газеты ўсё роўна засталася б прэснай.
Цяпер людзі, якія фармальна з’яўляюцца носьбітамі беларускай мовы, жывуць у свеце, у якім надта мала беларускай мовы (асабліва дабраякаснай). На жаль, у большасці выпадкаў
Характэрная дэталь для ілюстрацыі: некаторыя людзі, з якімі я звычайна гавару
5. Ідыёцкі «пурызм»
Некаторыя беларускамоўныя схільны падбіраць словы, непадобныя да адпаведных маскоўскіх. Але сапраўды гэта тэндэнцыя — гэта проста яшчэ адзін прыклад (непрамога) маскоўскага ўплыву. Некалькі прыкладаў:
«To help»
Але шмат хто з носьбітаў беларускай мовы лічыць «дапамагаць» «больш беларускай» формай, бо яна менш падобная на маскоўскае «помогать». Google дае такія рэзультаты: каля 378,000 для «дапамагаць» і толькі каля 8,400 для «памагаць»! Фактычна «памагаць» забываецца толькі дзеля таго, што яно аказалася больш падобным да яго маскоўскага эквіваленту. Чысты ідыятызм.
Яшчэ адзін прыклад, нават больш сумны. У беларускай мове ёсць два словы, якія адпавядаюць дзеяслову «to know»: «знаць» і «ведаць». Маскоўцы маюць толькі «знать». Падобна як і ў выпадку з «дапамагаць», некаторыя беларусы схільны ўжываць выключна дзеяслоў «ведаць».
Што тут асабліва сумнага? Словы «знаць» і «ведаць» маюць крыху розныя значэнні. Напрыклад, можна сказаць, што нейкі сабака не брэша на паштальёна, бо «знае» яго, «пазнае». Калі сказаць, што сабака «ведае» яго, гэта будзе значыць, што сабака ведае нешта пра паштальёна, напрыклад, яго звычкі, як ён жыве і г. д.
Калі пачаць ужываць «ведаць» замест і «знаць», і «ведаць», гэта будзе значыць, што беларуская мова робіцца бяднейшай, бо гэтыя «адценні і нюансы» значэнняў знікаюць. Што ў гэтым вінавата? Ідыёцкі «пурызм» а таскама адсутнасць «моўнага чуцця» (Sprachgefühl).
Юрый Пацюпа параўнаў аднойчы сваю працу з працай стваральніка нюнорску Івара Осэна і чалавека, які адрадзіў іўрыт, Эліезера