Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста наклала штраф на18-гадовага Уладзіслава Бароўскага ў памеры 0,5 базавай велічыні (50 тыс. рублёў).
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, такое рашэнне прынята камісіяй 4 красавіка пасля разгляду матэрыялаў адміністрацыйнай справы Бароўскага на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства).
«Справа разглядалася ў камісіі па справах непаўналетніх, бо на момант затрымання і складання пратакола Бароўскаму было яшчэ 17 гадоў «, — удакладніў Кісляк.
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавікана вуліцы Маскоўскай побач з паркам
Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста.
У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў
Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. 20 сакавіка ў Маскоўскім РАУС у дачыненні да Бароўскага і Хазіахметава былі складзены пратаколы паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП.22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Шарэнду штраф у 25 базавых велічынь (2,5 млн. рублёў), Хазіахметаву — 10 (1 млн.). Пратакол у дачыненні да Шарэнды быў складзены без яго ўдзелу, і справа ў судзе была разгледжана без яго.
«Улады спецыяльна стварылі сітуацыю, калі любое публічнае выказванне пратэстнага меркавання становіцца несанкцыянаваным, бо атрымаць дазвол на яго практычна нерэальна», — падкрэсліў Кісляк.