Актывіст «Маладога фронту» Зміцер Крамянецкі распавёў, што Уладзь абскарджваў у мінскім гарадскім судзе свой12-суткавы адміністрацыйны арышт напрыканцы студзеня. Тады яго асудзілі, абвінаваціўшы ў парушэньні правілаў прафілактычнага нагляду.
Скрагу накіравалі ў Першамайскі суд, які яе разгледзеў 20 сакавіка.
«Пераглядалі тую справу і знайшлі яшчэ нейкае парушэнне. Перагледзелі тую справу, там 12 сутак так і засталося. Ён распавёў па тэлефоне, што яму далі яшчэ некалькі сутак і яму засталося адседзець яшчэ трое сутак», распавёў Зміцер.
У 2011 годзе Уладзь Яроменак быў асуджаны да зняволення за ўдзел у мітынгу пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. З калоніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2010 года пасля памілавання. Суд Першамайскага раёна Мінска паставіў яго пад прафілактычны нагляд цягам году. Раней Уладзя Яроменка неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі.
0
0
0
0
0
0