Мінчане ўбачаць фільм «Аперацыя «Арга», які стаў уладальнікам «Оскара» ў мінулую нядзелю. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.

«Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама дамовіўся з праваўладальнікамі, каб кінакарціна, якая атрымала вышэйшую кінематаграфічную ўзнагароду,

з 14 па 20 сакавіка была паказана ў адным з кіназалаў кінатэатра «Беларусь». З сённяшняга дня квіткі на сеансы паступаюць у продаж.

«Калі будзе ажыятаж, то мы гатовы працягнуць супрацоўніцтва і падоўжыць тэрміны паказу», — сказаў Васіль Коктыш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?