Амерыканскі акцёр Брус Уіліс паведаміў, што здымецца ў шостай частцы «Моцнага арэшка».

На перадачы тэлеканала «Бі-Бі-Сі» One Show Уілісу задалі пытанне, ці будзе зняты працяг «Моцнага арэшка» з яго удзелам. Акцёр, усміхнуўшыся, адказаў: «Так».

7 лютага ў Лондане адбудзецца еўрапейская прэм'ера баевіка «Моцны арэшак: Добры дзень, каб памерці» («A Good Day to Die Hard»). У сталіцу Вялікабрытаніі на паказ запрошаны выканаўцы галоўных роляў -- акцёры Брус Уіліс і Джэй Кортні, а таксама рэжысёр Джон Мур [Мінская прэм'ера фільма адбудзецца 14 лютага].

Дзеянне 5-й карціны, дзе Брус Уіліс выконвае ролю Джона Маклейна, разгортваецца ў Маскве.
У «Моцным арэшку -- 5» герой Уіліса прыехаў у расійскую сталіцу, каб вызваліць з-за кратаў свайго сына Джэка і выступіць супраць мясцовай арганізаванай злачыннасці.
Першы «Моцны арэшак» выйшаў на экран у 1988 годзе, 25 гадоў таму.
Менавіта гэтая карціна чвэрць стагоддзя таму зрабіла Уіліса зоркай баевікоў. Пасля акцёр зняўся яшчэ ў чатырох сіквелах фільма ў 1990, 1995, 2007 і 2012 гадах.

19 сакавіка 2013 Брусу Уілісу споўніцца 58 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?