Пра гэта ў інтэрв’ю Goals.by заявіў намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч.

Па выніках гэтага сезона ў канала сканчаецца тэрмін дзеяння дамовы на паказ матчаў англійскай прэм’ер-лігі (далей АПЛ). Новую будзеце заключаць?

— Плата за правы расце. А суадносіны кошту і лічбаў рэйтынгу для нас не зусім прывабныя. Не думаю, што канал гатовы заключаць новае пагадненне.
Ёсць яшчэ пытанне эксклюзіву. «Сетанта» транслюе АПЛ, чым «крадзе» частку аўдыторыі. У спартыўных каналаў заўсёды перавага.

— Якая сума?

— Для кожнай краіны свая, але істотная. Можна забяспечыць канал трансляцыямі жаночага тэніса на некалькі гадоў.

— Нешта футбольнае будзе замест Англіі?

— Варыянты ёсць, але мы яшчэ не вызначыліся, што ў нас будзе з беларускім футболам — як мы яго будзем паказваць.
Добра мы — федэрацыя толькі напярэдадні вызначылася. Дзяленне на шасцёркі цікавей для тэлебачання. У другой палове сезона будзе нашмат больш класных матчаў, якія будуць выклікаць большую цікавасць…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0