Гільдыя кінаакцёраў ЗША абвясціла пераможцаў сваёй 19-й штогадовай прэміі. Урачыстая цырымонія адбылася вечарам у нядзелю, 27 студзеня, у Лос-Анджэлесе.

Кадр з фільма «Арго»

Кадр з фільма «Арго»

Узнагароду ў намінацыі «Найлепшы акцёрскі склад» атрымаў фільм Бэна Афлека «Аперацыя Арго».
Пераможцам у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» стаў Дэніэл Дэй Льюіс, які сыграў 16-га прэзідэнта ЗША ў фільме «Лінкольн», а найлепшай у жаночай ролі была прызнана Джэніфер Лоўрэнс за працу ў стужцы «Мой хлопец - псіх».

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Томі Лі Джонс («Лінкольн»), а за найлепшую жаночую - Эн Хэтэўэй («Адрынутыя»). У тэлевізійных намінацыях перамогу атрымалі «Абацтва Даўнтан» (у намінацыі «драматычны серыял») і «Амерыканская сямейка» (у намінацыі «камедыйны серыял»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?