Папа Бенедыкт XVI наведаў у турме свайго былога камердынера Паола Габрыэле. Габрыэле асудзілі на паўтара года турмы за крадзеж асабістай перапіскі пантыфіка. Папа прыйшоў напярэдадні Божага Нараджэння, каб асабіста паведаміць таму, што ён памілаваны.

Як паведамляе Reuters, адразу пасля гэтага экс-камердынера вызвалілі і ён адправіўся дахаты да сям'і.

Акрамя таго, папа памілаваў і другога асуджанага па гэтай справе: 48-гадовага Клаўдыё Шарпэлеці, праграміста Ватыкана, якога суд прыгаварыў да двух месяцаў турмы за пасобніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?