На 0,9% выраслі спажывецкія цэны з 1 па 18 снежня, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на пшанічную муку (4,7%), манныя крупы (3,2%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (3,1%), масла (2,4%), гарэлку (2,3%), макаронныя вырабы (2,1%), згушчанае малако з цукрам (1,9%), піва (1,2%), бытавыя паслугі (2,6%), паслугі сувязі (13,1%).

Буракі падаражэлі на 17,4%, бульба — на 13,5%, свежыя памідоры — на 14,4%, белакачанная капуста — на 11,8%, рэпчатая цыбуля — на 7,6%, морква — на 4,2%, яблыкі — на 5,1%, бананы — на 2,6%.

Па выніках 2012 года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

За студзень-лістапад цэны выраслі на 20,1%, з улікам 18 дзён снежня — на 21,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?