Фрунзенскае РУУС Мінска шукае мужчыну, які падазраецца ў крадзяжы. 9 снежня ў 0.30 каля дома №30 па вуліцы Адаеўскага трое маладых людзей размаўлялі, калі да іх далучыўся невядомы мужчына. Ён паводзіў сябе агрэсіўна, а затым пачаў біцца. Незнаёмец паваліў аднаго хлопца на снег, пабіў і забраў у яго 50 даляраў і 150 тысяч рублёў.

Двое прыяцеляў разгубіліся і не заступіліся за свайго сябрука.

Мужчыну зафіксавалі камеры у адной з крамаў недалёка ад месца здарэння. Цяпер яго шукае міліцыя.

Фрунзенскае РУУС звяртаецца да людзей, якія ведаюць чалавека на фота. Тэлефанаваць на нумар: (017) 252-02-02.

Гарантуецца ананімнасць і ўзнагарода.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?