Баскетбалісты клуба «Цмокi-Мiнск» паспяхова выступілі на папярэднім этапе розыгрышу Еўрачэленджа і ўпершыню выйшлі ў 1/8 фіналу гэтага кантынентальнага турніру.

У заключным матчы групы G чэмпіёны Беларусі абыгралі на выездзе французскі «Нансі» з лікам 63:57 (16:14, 15:12, 17:9, 15:22). У складзе «цмокаў» самым выніковым аказаўся Атэр Маджок, які набраў 11 балаў, Аляксандр Кудраўцаў прынёс камандзе 10 балаў, а ў актыве Паўла Ульянкі — 9. На першым этапе спаборніцтваў падапечныя Андрэя Крываноса атрымалі 4 перамогі і саступілі ў двух сустрэчах.

Выніковая табліца групы G: «Граўлен» (Францыя) — 10, «Цмокi-Мiнск» — 10, «Нансі» — 9, «Апалон» (Кіпр) — 7.

На другім этапе «Цмокi-Мiнск» згуляюць у групе L разам з нямецкімі «Бонам» і «Альденбургам» ды бельгійскім «Акапі».
Першы матч мінчукі правядуць 15 студзеня 2013 г. у гасцях у «Альдэнбургам», а 22 студзеня прымуць на сваёй пляцоўцы «Акапі». У чвэрцьфінал выйдуць дзве лепшыя каманды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?